ХВАРО́БЫ РАСЛІ́Н,
паталагічныя працэсы ў расл. арганізме, якія суправаджаюцца парушэннем фізіял. функцый (фотасінтэзу, дыхання) і зменай структуры расліны. Вядома больш за 30 тыс. Х.р. Вывучае фітапаталогія.
Паводле прычыны Хр. падзяляюць на неінфекц. і інфекцыйныя. Неінфекцыйныя Х.р. выклікаюцца пераважна абіятычнымі фактарамі асяроддзя (парушэнні рэжыму мінер. жыўлення, неспрыяльны водны рэжым, уздзеянне высокіх ці нізкіх т-р і іх рэзкіх ваганняў, шкодныя прымесі ў паветры і глебе, іанізавальнае выпрамяненне і інш.). Інфекцыйныя Х.р. — бактэрыяльныя хваробы раслін, вірусныя хваробы раслін, грыбныя хваробы раслін, нематодныя хваробы раслін, альгафітозы (выклікаюцца паразітычнымі водарасцямі), антафітозы (кветкавымі раслінамі — заразіхай, амялой, павітухай і інш.), энтамафітозы (насякомымі), арахнафітозы (кляшчамі). Паводле групы раслін, што пашкоджваюцца. Х.р. падзяляюцца на хваробы сельскагаспадарчых раслін, дэкар., дрэвавых парод і інш.
В.Л.Мароз.
т. 16, с. 571
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)